БЕЛ Ł РУС

Дэвальвацыя рубля паралізавала рознічны гандаль

24.05.2011 / 11:44

Многія супермаркеты Мінска ўзрадавалі спажыўцоў аб’явамі: «24 мая крама не працуе з тэхнічных прычынаў».

Афіцыйная дэвальвацыя рубля амаль на 60% выклікала параліч рознічнага гандлю. Многія супермаркеты Мінска ўзрадавалі спажыўцоў аб’явамі на замкнёных дзвярах: «Крама з 24 мая не працуе» або «24 мая крама не працуе з тэхнічных прычынаў».

Сярэднія і буйныя крамы адкрыюцца заўтра ці паслязаўтра — пасля таго як цалкам заменяць цэннікі на сваіх таварах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула