БЕЛ Ł РУС

Інтэрфакс: Чакаецца ўвядзенне дзяржманаполіі на імпарт спажывецкіх тавараў. Тур абвяргае

24.05.2011 / 12:19

ЯВ, інф. «Інтэрфакс-Захад», БелаПАН

абноўлена

interfax.by паведаміў, што ўжо прыняты спіс імпарцёраў — гэтадзяржаўныя аптовыя базы і аптавікі з доляй дзяржавы.

У Беларусі чакаецца ўвядзенне дзяржаўнай манаполіі на імпарт спажывецкіх тавараў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Захад». «Спіс імпарцёраў прыняты», — паведаміў прадстаўнік Мінгарвыканкама. Па яго словах,

у пералік імпарцёраў увайшлі «дзяржаўныя аптовыя базы і аптавікі з доляй дзяржавы».

Як паведамлялася, раней урад Беларусі прыняў пастанову № 601, паводле якой міністэрства гандлю, сумесна з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам, рэкамендуецца вызначаць аптовых аператараў па забеспячэнні розніцы імпартнымі таварамі, а таксама аб’ёмы і пералік імпартаваных тавараў.

Намеснік мініста эканомікі Беларусі Андрэй Тур абвяргае інфармацыю.
Але адзначае, што «будуць прымацца меры антыманапольнага рэагавання». Тур абяцае, што будуць змагацца і са спекулянтамі — маўляў, падстаў для ажыятажнага попыту няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула