БЕЛ Ł РУС

Памёр яшчэ адзін пацярпелы ад тэракта ў мінскім метро

25.05.2011 / 13:00

Колькасць ахвяраў дасягнула 15 чалавек.

У рэабілітацыйным цэнтры «Аксакаўшчына» памёр Андрэй Ільін. Ён, 1974 года нараджэння, працаваў лекарам у Бальніцы хуткай дапамогі.

Раней паведамлялася, што ў шпіталях Мінска на стацыянарным лячэнні знаходзяцца 28 пацярпелых ад выбуху на станцыі метро «Кастрычніцкая». Стан 7 з іх медыкі ацэньвалі як сярэдне-цяжкі, 21 — лёгкай ступені цяжкасці.

Такім чынам ад выбуху ў мінскім метро, які здарыўся 11 красавіка, загінулі і пазней памерлі 15 чалавек, каля 200 былі параненыя.

Абвінавачанне па факце тэрарызму выстаўленае двум грамадзянам Беларусі. Раней намеснік генпракурора Андрэй Швед таксама паведаміў журналістам, што ў межах гэтай крымінальнай справы яшчэ аднаго падследнага вінавацяць у незаконным абароце выбуховых рэчываў, перадае Інтэрфакс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула