БЕЛ Ł РУС

Мінэканомікі чакае інфляцыю на ўзроўні 55-75%, урад скарэктаваў прагноз да 33%

26.05.2011 / 15:52

Міністэрства эканомікі Беларусі чакала ў 2011 годзе інфляцыю на ўзроўні 55-75%, але, пасля абмеркавання ва ўрадзе, знізіла прагноз па росце спажывецкіх цэн да 33%, паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" крыніца ў органах дзяржкіравання.

«З улікам праведзенай дэвальвацыі, Мінэканомікі падала ўраду сваю ацэнку ўзроўню інфляцыі ў гэтым годзе - на ўзроўні 55-75%. Аднак, пасля абмеркавання ў Саўміне гэты прагноз быў зніжаны да 33%», - сказала крыніца.

Як паведамлялася, у адпаведнасці з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2011 годзе, інфляцыю планавалася абмежаваць у рамках 7,5-8,5%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула