Стала вядомым імя суддзі Андрэя Пачобута
Справу гарадзенскага журналіста будзе разглядаць Віталь Ксенафонтавіч Ляцко.
Пра гэта паведамілі жонцы журналіста Аксане паведаміў следчы па справе Андрэя Пачобута.
Дата суда пакуль не прызначаная.
Днямі Аксана Пачобут спадзяецца сустрэцца з суддзёй, каб атрымаць дазвол на сустрэчу з мужам.
Андрэй Пачобут — карэспандэнт польскай «Газэты выборчай», якога вінавацяць у парушэнні двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ: 368 (частка І) — «абраза» і 367 (частка І) — «паклёп» у адносінах да прэзідэнта. Па першым з іх прадугледжана пакаранне да двух гадоў зняволення, па другім — ад двух да чатырох гадоў. Пачобута ўтрымліваюць у следчым ізалятары Гарадзенскай турмы.