БЕЛ Ł РУС

Ежы Бузэк: Статкевіча і Уса трэба падтрымліваць, а не асуджваць

27.05.2011 / 09:44

У заяве ў сувязі з прысудамі Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузэк сказаў:

«Прысуды Мікалаю Статкевічу і Дзмітрыю Усу — апазіцыйным кандыдатам у прэзідэнты Беларусі — паказваюць несправядлівасьць судовай сістэмы ў Беларусі. Гэтыя лідары апазіцыі павінны быць падтрыманыя, а не асуджаныя. Яны выступаюць за свабодную і дэмакратычную Беларусь. Яны выступаюць супраць Беларусі, у якой улада знаходзіцца ў руках аднаго чалавека і яго рэжыму.

Мы заклікаем да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і вязняў сумлення. Еўрапейскі парламент заўсёды стаіць на баку беларускага народу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула