БЕЛ Ł РУС

Праз сьмерць дыктатара ў Туркмэністане адмянілі Новы год

21.12.2006 / 11:29

Паводле рашэньня ўраду, у цэнтры Ашгабаду й іншых паселішчах пачаўся дэмантаж ялінак, пастаўленых да сьвятаў.

У сувязі з раптоўным сконам прэзыдэнта Туркмэніі Сапармурата Ніязава, у краіне было вырашана адмяніць сьвяткаваньне Новага году. Паводле рашэньня ўраду, у цэнтры Ашгабаду й іншых паселішчах пачаўся дэмантаж ялінак, пастаўленых да сьвятаў. Нацыянальныя каналы памянялі расклад этэру, і ўвесь час прысьвячаюць расказам пра жыцьцё Туркмэнбашы.

Нагадаем, Ніязаў памён у веку 66 гадоў уначы на 21 сьнежня. Афіцыйная прычына сьмерці – раптоўнае спыненьне сэрца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула