БЕЛ Ł РУС

У Туркмэністане пачалася барацьба за ўладу

21.12.2006 / 14:14

Nashaniva.com

Выканальнікам абавязкаў кіраўніка Туркмэністану аб’яўлены віцэ-прэм’ер ураду Курбангулы Бэрдымухамэдаў, хоць, паводле канстытуці паўнамоцтвы мусіў пераняць старшыня Мэджліса (парлямэнту) Авэсгельды Атаеў.

Выглядае, у Туркмэністане, які сёньня страціў свайго лідэра Сапармурата Ніязава, ужо пачалася барацьба за ўладу. Як перадае Reuters, выканальнікам абавязкаў кіраўніка Туркмэністану аб’яўлены віцэ-прэм’ер ураду Курбангулы Бэрдымухамэдаў. Ён жа прызначаны кіраўніком дзяржаўнай камісіі па арганізацыі пахаваньня.

Між тым, згодна з канстытуцыяй Туркмэністану, да выбраньня новага прэзыдэнта ягоныя паўнамоцтвы мусяць пераходзіць да старшыні Мэджліса (парлямэнту), якім цяпер ёсьць Авэсгельды Атаеў.

Пытаньні арганізацыі пахаваньня, а таксама забесьпячэньня стабільнасьці і правапарадку разглядаліся сёньня, 21 сьнежня, у Ашгабадзе на паседжаньні Рады бясьпекі. Відавочна, сілавікі пралабіравалі прызначэньне Бэрдымухамэдава.

Паводле REGIONS.RU

Фота Reuters

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула