БЕЛ Ł РУС

Прадстаўнік «Газпрому»: газу па 130 даляраў для Беларусі ня будзе

21.12.2006 / 16:20

«Амбасадар Сурыкаў агучыў непраўдзівыя зьвесткі»

Прадстаўнік «Газпрому» Сяргей Купрыянаў абверг інфармацыю пра тое, што расейскі газ можа пастаўляцца ў наступным годзе ў Беларусь па 130‑140 дал. ЗША за 1 тыс. кубамэтраў.

Паводле Купрыянава, такія заявы не адпавядаюць рэальнаму ходу перамоваў.

20 сьнежня расейскі амбасадар у Менску Аляксандар Сурыкаў адзначыў, што кошты на газ для Беларусі, пры ўмове стварэньня сумеснага прадпрыемства на «Белтрансгазе», можа скласці 130‑140 дал. ЗША, а на цане ў 200 дал. расейскі бок ужо нават не настойвае.

Прадстаўнік газавага канцэрну цьвердзіць, што амбасадар агучыў недакладныя зьвесткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула