БЕЛ Ł РУС

Халявы не будзе: УЕФА адмяніў дыскваліфікацыю баснійскай футбольнай федэрацыі

31.05.2011 / 10:38

nn.by

У панядзелак выканаўчы камітэт УЕФА прыняў рашэнне аб вяртанні Федэрацыі футбола Босніі і Герцагавіны ў склад міжнароднай арганізацыі.

Рабочая група Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) па надзвычайных сітуацыях абвясціла аб адмене дыскваліфікацыі Футбольнай федэрацыі Босніі і Герцагавіны (ФФБГ), паведамляе football.by са спасылкай на прэс-службу УЕФА.

Адмена санкцый дазволіць зборнай Босніі і Герцагавіны працягнуць удзел у адборачным цыкле Еўра-2012, а футбалісты з гэтай краіны змогуць выступаць за свае клубы на міжнароднай арэне.

Нагадаем, што ФФБГ 1 красавіка была адхіленая ад удзелу ва ўсіх міжнародных турнірах за непадпарадкаванне патрабаванням УЕФА. У пачатку кастрычніка 2010 УЕФА падаў ФФБГ шасцімесячны тэрмін для прыняцця новага статута, паводле якога прэзідэнтам арганізацыі можа быць толькі адзін чалавек, а не тры (харват, серб і басніец). На галасаванні ў сакавіку баснійскай федэрацыяй было прынята рашэнне пакінуць існуючы парадак, што і стала прычынай санкцый.

Зборная Босніі з'яўляецца суперніцай Беларусі па адборачнай групе да чэмпіянату Еўропы - 2012. З Босніяй падапечныя Бернда Штанге будуць гуляць у верасні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула