БЕЛ Ł РУС

На Галоўпаштамце сёння падпішуць паштоўкі палітвязням

31.05.2011 / 10:46

31 траўня ў 19:00 у будынку Галоўпаштамта адбудзецца акцыя «Усе разам пішам паштоўкі палітвязням».

Пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года ў беларускіх судах прайшло 13 судовых працэсаў па крымінальнай справе «аб масавых беспарадках». Асудзілі 43 чалавекі, 30 з іх атрымалі розныя тэрміны турэмнага зняволення.

На дадзены момант падпісана больш за 3500 паштовак палітвязням. Паштоўкі падпісалі і працягваюць падпісваць вядомыя людзі, паведамляе сайт «Еўрапейскай Беларусі». Сярод іх — знакамітыя музыканты, тэлевядучыя, акцёры і іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула