БЕЛ Ł РУС

Бацьку Міколы Статкевіча не дазволілі сустрэцца з сынам

1.06.2011 / 11:39

ЗП

А ў жонкі экс-кандыдата не ўзялі перадачу.

Бацьку Міколы Статкевіча Віктару Паўлавічу не далі спаткання з сынам у СІЗА КДБ. Дзеля гэтай сустрэчы 84-гадовы чалавек спецыяльна прыязджаў у Мінск.

У жонкі М. Статкевіча Марыны Адамовіч не ўзялі перадачу. Яна мяркуе, што Міколу перавялі ў іншае СІЗА.

Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч быў асуджаны 26 мая на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў вечарам 19 снежня 2010 г. у Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула