БЕЛ Ł РУС

«Найми сколько найдешь белорусов»

2.06.2011 / 14:16

nn.by

Маскоўская камп’ютарная фірма арыгінальным чынам шукае кандыдатаў на вакансіі.

У Інтэрнэце з’явілася арыгінальная банерная рэклама. Адна маскоўская камп’ютарная фірма такім чынам шукае кандыдатаў з Беларусі для дыстанцыйнай працы.

«Найми сколько найдешь белорусов, — кажа цытата з А. Герцэна, і далей — Шукаем лепшых, а не бліжэйшых. Дыстанцыйная работа ў Маскве».

Работа для вэб-дызайнераў, праграмістаў, брэнд-менеджараў, вэб-кансультантаў ды інш.

Дарэчы, цалкам цытата з Герцэна гучыць наступным чынам: «Найми сколько найдешь белорусов, да чтоб завтра и начали копать пруд…». А. Герцэн «Былое и думы», 1868.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула