БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Эстоніі заклікае ЕС да кропкавых санкцый супраць Беларусі

2.06.2011 / 17:13

Прэзідэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвес 1 чэрвеня ў Таліне на сустрэчы з міністрам замежных спраў Венгрыі Янашам Мартоньі заклікаў Еўрасаюз да кропкавых санкцый супраць беларускага рэжыму.

«Мы павінны працягнуць руку дапамогі народу Беларусі, пазбаўленаму цяпер прававой дзяржавы і дэмакратыі, адначасова выкарыстоўваючы вельмі дакладна накіраваныя санкцыі супраць рэжыму, каб ад іх не пацярпелі звычайныя грамадзяне», — цытуе Ільвеса яго афіцыйны сайт.

«Еўрапейскі саюз павінен быць у гэтым пытанні адзіным, і эканамічныя інтарэсы канкрэтных краін нельга ставіць вышэй за неабходныя з пункту гледжання дапамогі беларускаму народу палітычныя рашэнні», — сказаў прэзідэнт Эстоніі.

Акрамя таго, паводле меркавання Ільвеса, для паспяховасці і бяспекі Еўропы важная інтэграцыя Украіны і Малдовы ў ЕС, бо «чым больш еўрапейскіх каштоўнасцяў і дэмакратыі ў суседніх з Еўрасаюзам краінах, тым больш моцная і стабільная ўся Еўропа».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула