БЕЛ Ł РУС

Чаква, Іпуць і Жабер: там нельга адпачываць

3.06.2011 / 18:44

Па стане на 3 чэрвеня па санітарна-эпідэмічных паказаннях у Беларусі забароненая эксплуатацыя трох зон адпачынку насельніцтва каля водных аб’ектаў, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Гэта зоны адпачынку

каля ракі Чаква ў вёсцы Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, ля вадасховішча «Жабер» Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, каля ракі Іпуць у Добрушы Гомельскай вобласці.
Забароны на выкарыстанне гэтых зон зацверджаныя рашэннямі органаў выканаўчай улады.

Забароны на купанне ў беларускіх вадаёмах пакуль не ўводзіліся. У цёплае надвор’е такую забарону звычайна робяць з-за нездавальняючай якасці вады па бактэрыялагічных паказчыках: у вадзе актыўна множацца мікраарганізмы. Акрамя таго, бактэрыі заносяцца ў вадаём падчас масавага купання ў спякотныя дні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула