БЕЛ Ł РУС

Макс Мірны выйграў «Ралан Гарос» у парным разрадзе. Трэці раз у кар’еры

5.06.2011 / 0:3

nn.by

Максім Мірны ў пары з канадцам Дэніэлам Нестарам выйгралі Адкрыты чэмпіянат Францыі па тэнісе ў парным разрадзе.

4 чэрвеня ў фінале яны перамаглі калумбійска-аргенцінскі дуэт у складзе Хуана Себасцьяна Кабалье і Эдуарда Шванка з лікам 7:6 (7:3), 3:6, 6:4. Мірны і Нестар былі пасеяныя на турніры пад другім нумарам.

Гэта трэці «Ралан Гарос» у Мірнага (ён таксама мае дзве перамогі на Амэрыкан Оўпэн). У 2005 і 2006 г. ён у пары з Юнасам Б’ёркманам таксама першынстваваў на Фрэнч Оўпен. Нестар выйграваў «Ралан Гарос» у 2007 і 2010 гадах.

А ўвогуле гэта 39-ты тытул Макса Мірнага ў кар’еры парнага гульца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула