БЕЛ Ł РУС

«Хартыю» ізноў атакавалі

6.06.2011 / 11:52

АП

Сёння ў 9.00 па менскім часе на сайт charter97.org пачаўся масіраваны DDoS-напад, паведамляе «Хартыя».

Сервер быў адключаны і сайт на некаторы час стаў недасяжным для наведвальнікаў. Адміністрацыя сайта лічаць, што ў бліжэйшы час сайт будзе зноў атакаваны.

«Мы напрамую звязваем атаку з жаданнем уладаў заблакаваць charter97.org для беларусаў і лічым, што беларускія ўлады стаяць за гэтым актам інтэрнэт-тэрарызму», — гавораць яны.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў сярэднесутачная наведвальнасць сайта charter97.org перавысіла сто тысяч унікальных наведвальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула