БЕЛ Ł РУС

Толькі 2% украінскіх абітурыентаў вырашылі здаваць рускую мову

6.06.2011 / 12:10

Ва Украіне толькі 2% абітурыентаў вырашылі здаваць тэст па рускай мове.
Як расказала дырэктар Украінскага цэнтра ацэньвання якасці адукацыі Ірына Зайцава, з 258 тыс. ахвотных прайсці Вонкавае незалежнае тэставанне толькі 6 тысяч выбралі рускую мову.

Тэставанне па рускай мове ва Украіне ў 2011 годзе праводзіцца ўпершыню, і пакуль Зайцава не бачыць прычын ад яго адмаўляцца. Канчатковае рашэнне з гэтай нагоды будзе прынятае па выніках уступнай кампаніі. Вынікі стануць вядомыя 5 ліпеня. 2 чэрвеня пачалося тэставанне па ўкраінскай мове, 10 чэрвеня абітурыенты напішуць тэсты па рускай мове.

З 2010 года ўкраінскія школьнікі паступаюць у ВНУ па выніках тэставання. У школах жа выпускнікі будуць пісаць некалькі выніковых кантрольных работ.

У верасні 2010 года кіраўнік Мінадукацыі Дзмітрый Табачнік, тлумачачы новаўвядзенне, казаў аб адсутнасці палітычнага падтэксту, бо для паступлення ў многія ўкраінскія ВНУ руская мова неабходная. Табачнік тады нагадаў, што ва Украіне ёсць 1800 рускамоўных школ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула