БЕЛ Ł РУС

Беларусь устанавіла бязвізавы рэжым для грамадзян Катара

7.06.2011 / 10:23

Грамадзяне Катара змогуць ездзіць у Беларусь без віз. Гэта прадугледжвае указ прэзідэнта № 227, які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 6 чэрвеня.

Паводле інфармацыі прэс-службы, гэтым дакументам устанаўліваецца для грамадзян Дзяржавы Катар бязвізавы парадак уезду, выезду і транзітнага праезду цераз тэрыторыю Беларусі і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі на тэрмін не больш як 30 сутак з дня ўезду пры іх руханні цераз міжнародныя пункты пропуску, адкрытыя для міжнародных зносін.

Такі парадак прымяняецца да грамадзян Дзяржавы Катар, якія маюць сапраўдныя пашпарты ці іншыя дакументы, якія іх замяняюць, прызначаныя для выезду за мяжу і выдадзеныя адпаведнымі дзяржаўнымі органамі Дзяржавы Катар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула