Камароўскі: Трэба настроіцца на палітыку доўгатэрміновай падтрымкі прадэмакратычных сілаў Беларусі
Каментуючы сітуацыю ў Беларусі, прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі заявіў, што толькі дэмакратыя і вольны рынак здольныя забяспечыць развіццё Беларусі і дабрабыт яе грамадзян.
«Трэба настроіцца на палітыку доўгага шляху падтрымкі прадэмакратычных сілаў», — падкрэсліў ён.
У панядзелак на
— сказаў Камароўскі.«Тое, што адбываецца ў Беларусі, пацвярджае тэзу, што немагчыма забяспечыць устойлівае эканамічнае развіццё, немагчыма забяспечыць росквіт свайго ўласнага народа ў краіне, дзе існуе такі велізарны дэфіцыт дэмакратыі»,
На яго думку, сёння беларускія ўлады ў нейкай меры плацяць за тое, што звялі Беларусь з дарогі інтэграцыі з дэмакратычным заходнім светам. «У сітуацыі з Беларуссю мы назіраем рэгрэс у дачыненні да тых магчымасцяў і намаганняў, якія былі аднолькавыя для ўсяго рэгіёну ў пачатку
«Толькі дэмакратыя плюс вольны рынак у стане забяспечыць развіццё Беларусі і росквіт жыхароў Беларусі», — сказаў Камароўскі.