БЕЛ Ł РУС

Кіроўная кааліцыя Германіі вітае магчымую куплю «Газпромам» долі ў E.ON

8.06.2011 / 11:04

У кіроўнай кааліцыі Германіі вітаюць магчымасць удзелу расійскага «Газпрома» ў канцэрне E.ON,
паведамляе Deutsche Welle.

«Негатыўныя рэфлексы з нагоды ўваходжання „Газпрома“ ў E.ON неразумныя», — цытуе газета Handelsblatt словы эксперта фракцыі ХДС у бундэстагу па пытаннях эканамічнай палітыкі Ёахіма Пфайфера.

Са свайго боку эксперт СВДП па пытаннях эканомікі Марцін Лінднэр таксама ў інтэрв’ю Handelsblatt выказаў меркаванне, што з адмовай ад атамнай энергіі цікавасць Германіі да паставак газу з Расіі будуць толькі ўзрастаць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула