Ад сёння павялічыліся адпускныя цэны на свініну
Дзеля «ўстаранення значнага разрыву з цэнамі на свініну ў суседніх рэгіёнах і прадухілення несанкцыянаванага вывазу мяса за межы рэспублікі».
Гранічныя максімальныя адпускныя цэны на свініну патушную ў Беларусі з 8 чэрвеня павялічваюцца на 10 працэнтаў.Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства эканомікі ад 6 чэрвеня гэтага года № 87, паведамляе БЕЛТА.
Павышэнне тлумачаць ростам сусветных цэн на сыравіну і, цытуем, «завозімыя па імпарце бялковыя дабаўкі для вытворчасці камбікармоў». Таксама гаворыцца пра парэбу «устаранення значнага разрыву з цэнамі на свініну ў суседніх рэгіёнах і прадухілення несанкцыянаванага вывазу мяса за межы рэспублікі». У адпаведнасці з гэтым дакументам унесены дапаўненні і змяненні ў пастанову Міністэрства эканомікі ад 27 красавіка 2011 года № 65.
Таксама трэба ўлічваць, што цягам мая ў крамах свініна ўжо рэальна падаражала разу ў паўтара.