БЕЛ Ł РУС

Футбалісту Сяргею Крыўцу споўнілася 25 гадоў

8.06.2011 / 11:34

nn.by

Сёння, 8 чэрвеня, споўнілася 25 гадоў гульцу нацыянальнай зборнай Беларусі Сяргею Крыўцу, што выступае за познанскі «Лех».

Фота lechpoznan.pl

У маі Сяргей атрымаў траўму і таму быў вымушаны прапусціць матчы зборнай з Францыяй і Люксембургам.

Найлепшы футбаліст чэмпіянату Беларусі 2009 года перайшоў у польскі «Лех» з БАТЭ у снежні 2009 года. Правёў за клуб 38 матчаў, забіў 6 мячоў (у тым ліку ў сезоне 2010/2011 — 25 матчаў/3 галы).

Чэмпіён Польшчы 2010 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула