БЕЛ Ł РУС

Свежы нумар «Нашай Нівы» — ужо ў продажы

8.06.2011 / 14:42

nn.by

У нумары: «Аўтамабільная рэвалюцыя ў Мінску 7 чэрвеня», «Рост цэнаў даганяе дэвальвацыю», «Моладзь 3 ліпеня рыхтуе сюрпрыз»

У мінскіх кіёсках «Белсаюздруку» ён (№22) з’явіўся пасля абеда ў сераду, у іншых гарадах з'явіцца раніцай чацвярга.

У нумары:

«Аўтамабільная рэвалюцыя ў Мінску 7 чэрвеня» — рэпартаж пра ўчорашнюю акцыю аўтамабістаў у цэнтры сталіцы.

«Рост цэнаў даганяе дэвальвацыю: адстаюць толькі гарэлка і цыгарэты».

«Моладзь 3 ліпеня рыхтуе сюрпрыз»: у Інтэрнэце шырацца заклікі ператварыць святочныя мерапрыемствы ў пратэст.

Раз крэдыт, два крэдыт: ці зможа вывесці расійскі крэдыт Беларусь з эканамічнага крызісу.

«Шокавая аптымізацыя»: Урад абнародаваў «сакрэтны план»: 35 крокаў для выхаду з крызісу.

«Падслухоўванне людзей — норма?» У Беларусі стала практыкай тое, што каштавала Ніксану пасады. У Беларусі ж праслухоўваліся тэлефоны не толькі кандыдатаў у прэзідэнты, але і іх родных.

«Бельгійская мастачка беларускай школы» Яна з’ехала за мяжу, так і не атрымаўшы дыплом мастака. А сёння яе карціны выстаўляюцца ў Бруэслі, Амстэрдаме, Лондане…

«На колькі падаражэла мабільная сувязь»: НН параўнала, як узнялі тарыфы сотавыя аператары.

«Фестывалі гэтага лета»: Куды з’ездзіць беларускаму меламану.

«Каб спёка была ў радасць»: Як ратавацца ў гарачае надвор’е.

А таксама шмат іншай інфармацыі ў свежым нумары незалежнай газеты «Наша Нівы», што ўжо з’явіўся ў газетных кіёсках.

***

«Наша Ніва» выдаецца ад 1906 г. (зачынена ў жніўні 1915 г.), адноўлена ў маі 1991 г. Цяпер газеце зноў пагражае закрыццё.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула