БЕЛ Ł РУС

«Стоп-крэдыт»: ільготнае крэдытаванне жылля згортваецца

8.06.2011 / 19:30

ЯВ

Хто не паспеў да 1 чэрвеня — той спазніўся. Выключэнне зробяць толькі для шматдзетных сем'яў.

«Беларусбанк» з пачатку чэрвеня прыпыніў выдачу льготных крэдытаў на будаўніцтва жылля для асобаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Шанцы на такі крэдыт пакуль застаюцца толькі ў шматдзетных сем’яў.

25 мая 2011 года кіраўніцтва «Беларусбанка» прыняла рашэнне, згодна з якім

спісы льготнага крэдытавання, зацверджаныя з 01.06.2011, а таксама зацверджаныя да гэтай даты пры адсутнасці на 31.05.2011 неабходных дакументаў, да крэдытавання не прымаюцца.

Акрамя таго, з 1 чэрвеня 2011 года спыняецца адкрыццё новых крэдытных ліній арганізацыям, якія выконваюць функцыі замоўцаў па будаўніцтве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула