БЕЛ Ł РУС

На пахаваньне Туркмэнбашы едзе Навіцкі

22.12.2006 / 20:30

Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.

Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Генадзь Навіцкі будзе рэпрэзэнтаваць нашу краіну на жалобных мерапрыемствах у Туркмэністане ў сувязі са сьмерцю прэзыдэнта гэтай краіны Сапармурата Ніязава.

Пра гэта БЕЛТА паведаміў прэс‑сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.

Пахаваньне туркмэнскага прэзыдэнта адбудзецца ў нядзелю 24 сьнежня.

«Рэспубліка Беларусь і надалей будзе трымацца стратэгіі разьвіцьця дачыненьняў з Туркмэністанам на прынцыпах сяброўства і супрацоўніцтва», — падкрэсьліў афіцыйны прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства нашай краіны.

Фота з сайту darik.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула