БЕЛ Ł РУС

Мілінкевіч дасць Някляеву прэмію

9.06.2011 / 11:50

Трое з пяці папярэдніх пераможцаў прэміі «За свабоду думкі» — а менавіта яны вызначаюць, каму дастанецца ўзнагарода, — прагаласавалі за экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідара кампаніі «Гавары праўду».

Паводле інфармацыі сайта АДС, Уладзіміра Някляева падтрымалі пісьменнік Уладзімір Арлоў, паэт Рыгор Барадулін, а таксама леташняя пераможца Ада Райчонак.

Прэмія «За свабоду думкі» заснаваная грамадскім аб’яднаннем «За Свабоду!», якое ўзначальвае кандыдат у прэзідэнты ад дэмакратычнай апазіцыі на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч.

Афіцыйна прозвішча лаўрэата прэміі будзе абвешчанае 19 чэрвеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула