БЕЛ Ł РУС

Грузія будзе атрымліваць газ па 235 даляраў

22.12.2006 / 21:20

Краіна трапіла ў безвыходнае становішча і была вымушана пагадзіцца на ўсе ўмовы Расеі.

Краіна трапіла ў безвыходнае становішча і была вымушана пагадзіцца на ўсе ўмовы Расеі.

Прэм‑ер‑міністар Грузіі Зураб Ногаідэлі заявіў на прэс‑канфэрэнцыі, што са студзеня Грузія прыродны газ цалкам будзе атрымліваць з Расеі, бо, паводле інфармацыі Ногаідэлі, на газаправодзе «Шах‑дэніз» у Азэрбайджане зьявіліся тэхнічныя праблемы, для ліквідаваньня якіх спатрэбіцца некалькі тыдняў.

Такім чынам Грузія будзе атрымліваць газ з Расеі да таго часу, пакуль праблема ў Азэрбайджане ня будзе вырашана.

Як ужо вядома, Грузія будзе купляць расейскі газ па 235 даляраў за тысячу кубамэтраў. Паводле яго словаў, Грузія апынулася ў безвыходным становішчы і была вымушана пагадзіцца на ўсе ўмовы Расеі.

Прэм’ер Грузіі падкрэсьліў, што цягам гэтага пэрыяду насельніцтва Грузіі будзе плаціць за газ нашмат болей. Пасьля таго, як узновіцца падача газу з «Шах‑дэніз», цэны будуць урэгуляваныя, сказаў Нагаідэлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула