БЕЛ Ł РУС

20-гадовага Мікіту Ліхавіда трэці раз за месяц змясцілі ў карцар

9.06.2011 / 15:54

Палітвязень адмаўляецца называць сябе асуджаным.

Актывіст руху «За свабоду» Мікіта Ліхавід зноў трапіў у турэмны карцэр, паведаміла яго маці Алена Ліхавід.

«Сёння я патэлефанавала ў калонію, мне абяцалі паведаміць, як справы ў сына пасля выхаду з карцэру, дзе ён адбыў 15 дзён, і раптам мне кажуць, што Мікіта зноў трапіў у карцэр — гэтым разам яму далі 5 дзён. За што, не сказалі», — распавяла Алена Ліхавід.

Мікіта Ліхавід быў асуджаны за Плошчу на 3 гады калоніі і прыбыў для адбыцця пакарання ў Наваполацкую калонію на пачатку траўня. У калоніі Мікіта Ліхавід адмовіўся называцца асуджаным і атрымаў спачатку 10 дзён карцэра, потым яшчэ 15, зараз 5 дзён.

У судзе актывіст Мікіта Ліхавід не прызнаў сябе вінаватым і працягвае дамагацца апраўдання, знаходзячыся ў калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула