Мінадукацыі зачыняе Жаночы інстытут «Энвіла»
Афіцыйна — за выяўленне парушэнняў тэхнікі бяспекі. Менавіта там вучылася сяброўка падазраванага ў тэракце.
Пра гэта паведаміла агенцтва «Інтэрфакс». Афіцыйна — за выяўленне парушэнняў тэхнікі бяспекі і таму што арэндадаўца разарваў з «Энвілай» дамову на арэнду (6 000 квадратных метраў). Аднак журналісты адзначаюць, што менавіта там вучылася сяброўка падазраванага ў тэракце.
У інстытуце ад каментароў адмаўляюцца. Як паведамляецца, набору абітурыентак не будзе, а наяўных студэнтак далучаць да іншай навучальнай установы.