БЕЛ Ł РУС

Змяненні маршрутаў транспарту на Ракасоўскага ў Мінску

10.06.2011 / 11:34

У сувязі з будаўніцтвам ліўневай каналізацыі па праспекце Ракасоўскага (на ўчастку ад вуліцы Пляханава да вуліцы Малініна) 11 і 12 чэрвеня змяняюцца маршруты руху тралейбусаў, паведамілі ў ДУ «Мінсктранс».

Рух тралейбусаў маршрута № 19 з боку вуліцы Маякоўскага арганізуецца да плошчы Ванеева. Рух тралейбусаў маршрутаў № № 30, 41 з боку дыспетчарская станцыі (ДС) «Малініна» будзе арганізаваны па вуліцах Малініна, Крупскай, Кабушкіна, Партызанскім праспекце (у зваротным напрамку — без змяненняў).

Арганізуецца часовы аўтобусны маршрут № 189 ДС «Серабранка» — Пл. Ванеева (па вуліцы Малініна, праспекце Ракасоўскага, вуліцы Кашавога, Партызанскім праспекце ў прамым, і вуліцы Ванеева, праспекце Ракасоўскага, вуліцы Малініна — у зваротным напрамку) з даваннем права праезду пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула