БЕЛ Ł РУС

Польшча вярнула ў Беларусь 130 нелегалаў

10.06.2011 / 11:52

СГ

Польская памежная служба ў першым квартале гэтага года перадала беларускім службам 130 нелегалаў.
Пра гэта сведчаць перададзеныя УНІАН дадзеныя польскіх памежнікаў.

Польшча ў першым квартале выправадзіць з краіны 640 нелегалаў (+7%), 625 з якіх перададзеныя памежным службам ўсходніх суседзяў палякаў: Украіны, Беларусі і Расіі.

Больш за 300 чалавек атрымалі адмову ва ўездзе ў Польшчу ў пунктах пропуску на аэрадромах.

У Украіну польскія службы выправадзілі 158 чалавек.

Усё гэта збольшага грамадзяне чачэнскага і грузінскага паходжання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула