БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка дасць прэс-канферэнцыю 17 чэрвеня

11.06.2011 / 18:53

Аляксандр Лукашэнка дасць планавую прэс-канферэнцыю беларускім цэнтральным і рэгіянальным СМІ ў пятніцу 17 чэрвеня, паведаміў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандр Радзькоў.

«Прэс-канферэнцыя прадугледжаная паўгадавым графікам працы прэзідэнта. Мы прапаноўвалі адмяніць яе ці перанесці на некаторы час з улікам той няпростай фінансава-эканамічнай сітуацыі, якую цяпер перажывае наша краіна.

Аднак кіраўнік дзяржавы пакінуў гэтае мерапрыемства ў сваім працоўным графіку і настроены на адкрытую і шчырую размову з журналістамі», — падкрэсліў Радзькоў.

На сустрэчы з журналістамі Лукашэнка адкажа на злабадзённыя пытанні, якія хвалююць грамадзян краіны, перадае БЕЛТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула