БЕЛ Ł РУС

У Чачэрскім раёне знойдзены камень са старажытнай выявай крыжа

13.06.2011 / 09:39

Камень са старажытнай выявай крыжа знойдзены ў вёсцы Залессе Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.

Як паведамілі ў адміністрацыі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, час з’яўлення малюнка на валуне датуецца XIV–XVI стагоддзямі. На камяні высечаны васьміканцовы крыж тыпу «Галгофа». У адрозненне ад класічнага папярочкі крыжа завяршаюцца засечкамі, «Галгофа» мае не ступеньчатую, а акруглую форму. Выява крыжа бачна выразна, а літары, якія таксама выбіты на камяні, складана распазнаць з-за карозіі, неабходна дадатковае даследаванне.

Камяні з такімі малюнкамі з’явіліся на Русі ў XI стагоддзі, але валун, знойдзены ў Чачэрскім раёне, спецыялісты адносяць да пазнейшага перыяду. Даўней у Залессі стаяла царква, пры якой знаходзіліся могілкі. У сувязі з гэтым існуе меркаванне, што знойдзены камень — магільны. Аднак такія валуны ў Сярэднявеччы ўстанаўлівалі і на межах княстваў, і ў саміх паселішчах у якасці абярэгаў.

Паводле слоў супрацоўнікаў Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, падобныя знаходкі — рэдкасць. Камень, знойдзены ў Чачэрскім раёне, з’яўляецца цікавым помнікам эпіграфікі. Мяркуецца, што валун будзе ўстаноўлены ў цэнтры Залесся як прадмет рэлігійнага культу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула