БЕЛ Ł РУС

Міністр Мартынаў наведаў Італію

13.06.2011 / 10:39

Ён абмеркаваў з Франка Фраціні пытанне дыялогу паміж Беларуссю і ЕС.

Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў пабываў у пятніцу з візітам у Італіі, дзе сустрэўся са сваім італьянскім калегам Франка Фраціні.

Паведамляецца, што на сустрэчы ў Трыесце бакі абмеркавалі пытанне дыялогу паміж Беларуссю і ЕС.

Міністры таксама падпісалі шэраг пагадненняў аб двухбаковым супрацоўніцтве, сярод якіх — стварэнне максімальна спрыяльнага рэжыму для бізнесменаў з Італіі ў «італьянскай прамысловай акрузе» ў Брэсцкай вобласці.

Два тыдні таму адвакат італьянскага прэм’ера Нікало Гедыні заявіў, што напрыканцы мая Сільвіа Берлусконі збіраўся наведаць Беларусь. Афіцыйныя крыніцы, аднак, пазней зняпраўдзілі гэтае паведамленне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула