БЕЛ Ł РУС

Зварот рэдактара да чытачоў: будзьце культурнымі ў каментах

16.06.2011 / 00:41

Рэд.

Рэдактары ўсё адно выдаляць хамства, але змарнуюць на гэта час, які маглі б вытраціць на падрыхтоўку большай колькасці навін.

У каментах да артыкулаў трапляецца бруд і жоўць. Ясна — крызіс у краіне, нервы. Тым не менш, стрымлівайце свае эмоцыі. Лаянка нікому яшчэ дабра не рабіла.

Не пагражайце, не махайце кулакамі — гэта праява бяссілля.

Таксама не змяшчайце ў каментах заклікаў, якія пярэчаць заканадаўству ці людскай этыцы. Рэдактары ўсё адно іх выдаляць, але змарнуюць на гэта час, які маглі б вытраціць на падрыхтоўку большай колькасці навін.

Тэксты на сайце газеты — у тым ліку й каменты — павінны адпавядаць заканадаўству, прыстойнасці і нашай традыцыі.

Традыцыі «Нашай Нівы» — больш за 100 гадоў. Будзьце стрыманымі — гэта ў нашым нацыянальным характары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула