БЕЛ Ł РУС

Міліцыя: У несанкцыянаванай акцыі ў Мінску ўзялі ўдзел 500 чалавек

16.06.2011 / 10:59

Паводле звестак ГУУС Мінгарвыканкама, у несанкцыянаванай акцыі ў раёне Кастрычніцкай плошчы ў Мінску вечарам 15 чэрвеня бралі ўдзел прыкладна 500 чалавек. 15 актыўных удзельнікаў даставілі ў Цэнтральнае РУУС, адкуль яны былі адпушчаныя пасля ўстанаўлення асобы і без складання адміністрацыйнага пратакола.

Тое, што адбывалася ў цэнтры горада, у ГУУС апісваць так: «… у раёне плошчы Кастрычніцкай у Мінску была ажыццёўлена спроба правесці несанкцыянаваную акцыю з парушэннем палажэнняў Закона „Аб масавых мерапрыемствах“. Нічым сябе не абазначаючы, у наваколлях галоўнай плошчы краіны сабраліся грамадзяне, якія істотна абцяжарылі пры гэтым перамяшчэнне пешаходаў і аўтамашын. Намаганні супрацоўнікаў міліцыі былі скіраваныя на забеспячэнне грамадскай бяспекі і дакументаванне дзеянняў удзельнікаў акцыі. Надзвычайных здарэнняў не дапушчана».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула