БЕЛ Ł РУС

Дзікі выпадак у Смалявічах: на акцыі затрыманае трохгадовае дзіця разам з бацькамі

16.06.2011 / 11:53

У Смалявічах больш за 30 чалавек сабраліся на цэнтральнай плошчы. Некаторыя з удзельнікаў «народных гулянняў» раскідвалі «грашовыя фанцікі».

Падзеі здымаліся на відэа невядомымі асобамі. Пасля завяршэння акцыі міліцыянты запрасілі ў РАУС Артура Эшбаева разам з жонкай Аляксандрай і трохгадовым сынам Самірам, якіх трымалі ў міліцыі да 22 гадзін.

Як піша «Праваабарончая хроніка», начальнік аддзела грамадскай бяспекі Мартысюк прасіў яго падпісаць папярэджанне аб недапушчальнасці ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях.

Падтрымаць Артура да РАУС падышло 12 чалавек. Усіх іх таксама затрымалі. Пасля ўзяцця адбіткаў пальцаў і тлумачальных усіх адпусцілі праз гадзіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула