Сіноптыкі папярэджваюць пра сур'ёзнае пагаршэнне надвор'я ў краіне да нядзелі
Моцныя дажджы, навальніцы. Днём па ўсходзе ў асобных раёнах град.
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 18 чэрвеня ў Беларусі пераменная воблачнасць. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12—17°С, па паўночным захадзе плюс 8—11°С;
максімальная днём плюс 20—26°С, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях да плюс 28°С.
У Мінску 18 чэрвеня пераменная воблачнасць. Ноччу кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Днём без істотных ападкаў. Вецер няўстойлівы 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12—14°С, максімальная днём плюс 23—25°С.
19 чэрвеня сіноптыкі прагназуюць складаныя ўмовы надвор'я: часам дажджы, месцамі моцныя дажджы, навальніцы. Днём па ўсходзе ў асобных раёнах град.Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12—19°С; максімальная днём плюс 17—24°С, па паўднёвым усходзе плюс 25—30°С.
20 чэрвеня ў Беларусі будзе пахмурна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8—15°С, максімальная днём плюс 15—22°С.