БЕЛ Ł РУС

Майкі з надпісам «Милицыя» заменяць

17.06.2011 / 13:37

«Безумоўна, усё будзе выпраўлена, — абяцае прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

На акцыі «маўклівага супраціву» ў Мінску ў кадры фотакамераў трапілі майкі спецназаўцаў з граматычнай памылкай. Замест «міліцыя» ці «милиция» на іх быў змешчаны надпіс «милицыя».

Фота шырока разыйшлыся па Байнэце. Заўважылі іх і ў сталічнай міліцыі.

«Безумоўна, усё будзе выпраўлена, — абяцае прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. — Як у выпадку з „ГАІ МІНГОРІСПОЛКОМА“ — рускае слова беларускімі літарамі. Але там быў праграмны збой у апаратуры, нашая віна. Але што датычыць надпісу „милицыя“ — мы ж не самі робім гэтыя майкі. Уся гэтая форма замаўляецца. АМАП тут ні пры чым: што рабіць, калі трэба апранаць майку, а іншай няма?»

Па словах Ластоўскага, інфармацыя пра няправільны надпіс ужо перададзеная ў органы, якія зоймуцца выпраўленнем памылкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула