БЕЛ Ł РУС

Блогеру Кабанаву падарылі майку «Дружище, ты живешь не по средствам!» - фота

20.06.2011 / 9:18

Аднаму з лідараў думак у беларускай Facebook-супольнасці Андрэю Кабанава падарылі майку з надпісам «Дружище, ты живешь не по средствам!». Гэтая фраза, вымаўленая намеснікам міністра эканомікі Андрэем Турам на прыёме ў шведскім пасольстве, стала прытчай ва языцах дзякуючы скандальнаму відэа, выкладзенаму ў сетцы блогерам Кабанавым.

Майка Кабанаву дасталася ў часе ўручэння прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава. Гэтая цырымонія штогод праводзіцца на радзіме пісьменніка ў Бычках. Прэзент уручыў намеснік старшыні Руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула