БЕЛ Ł РУС

Авіякатастрофа пад Петразаводcкам: 44 ахвяры

21.06.2011 / 09:18

44 чалавекі загінулі пры аварыйным прызямленні самалёта Ту-134 авіякампаніі «РусЭйр», які выконваў рэйс з Масквы ў Петразаводcк.

44 чалавекі загінулі пры аварыйным прызямленні самалёта Ту-134 авіякампаніі «РусЭйр», які выконваў рэйс з Масквы ў Петразаводcк. На борце знаходзіліся 43 пасажыры і 9 чалавек экіпажу.

Васьмёра людзей, якім удалося выжыць, шпіталізаваныя ў бальніцы Петразаводcка. Сярод іх двое дзяцей. Стан семярых пацярпелых ацэньваецца як цяжкі. Адна жанчына знаходзіцца ў стане сярэдняй цяжкасці.

Самалёт заходзіў на пасадку ў складаных мэтэаўмовах. Прызямленне адбылося на аўтадарозе, менш чым за кіламетар ад лётнішча. Пры ўдары аб зямлю фюзеляж разламаўся і самалёт загарэўся.

На месцы катастрофы знойдзены бартавыя самапісцы.

Сярод тых, што загінулі -- вядомы расійскі футбольны арбітр Уладзімір Петай.

Цяпер улады аэрапорта спрачаюцца з уладамі Карэліі па пытанні аб тым, ці адключаліся агні ўзлётна-пасадачнай паласы ў час прызямлення самалёта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула