БЕЛ Ł РУС

У Каменным Логу затрымалі найбуйнейшую партыю наркотыкаў

21.06.2011 / 11:00

Учора, 20 чэрвеня, а 5 гадзіне раніцы, у пункце пропуску Каменны Лог смаргонскія памежнікі сумесна з супрацоўнікамі Ашмянскай мытні затрымалі каля 105 кг гашышу і псіхатропных рэчываў — найбуйнейшую ў гэтым годзе партыю.

Грузавы аўтамабіль DAF, якім кіраваў грамадзянін Літвы, уязджаў у Беларусь. Падазрэнне пагранічнікаў выклікалі тры вялікія сумкі, знойдзеныя ў спальным адсеку кабіны.

Падчас мытнага агляду ў сумках выявілі спрасаваныя брыкеты, задэклараваныя як тытунь. Але службовы сабака адрэагаваў на прысутнасць наркатычных рэчываў. Наяўнасць наркотыкаў пацвердзіў і экспрэс-аналіз, зроблены мытнікамі. Акрамя таго, у машыне знайшлі невядомыя таблеткі светлага колеру.

Груз агульнай вагой каля 105 кг затрыманы. Ідзе экспертыза. Спецыялісты мяркуюць, што гэта гашыш і марыхуана, таблеткі — псіхатропнае рэчыва. Папярэдняя сума ацэнкі — 1 мільён долараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула