БЕЛ Ł РУС

Фотафакт: ініцыятыва «Наша Кунцаўшчына» размалявала шэры плот у Мінску

21.06.2011 / 11:18

У мінулыя выходныя ініцыятыва «Наша Кунцаўшчына» разам з іншымі грамадскімі арганізацыямі і партыямі, у тым ліку Партыяй БХД, а таксама сумесна з мясцовымі жыхарамі арганізавала акцыю па размалёўцы шэрага бетоннага плота каля крамы «Азарэнне» ў мікрараёне Кунцаўшчына.

Удзел у акцыі ўзяў прафесійны мастак, які намаляваў вялікі акварыум з рыбкамі.

Побач быў арганізаваны конкурс сярод дзяцей на найлепшы малюнак. «Жыхары Кунцаўшчыны ўсіх узростаў былі вельмі радыя праведзенай акцыі, — сказаў БелаПАН адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні БХД Дзяніс Садоўскі, — бо да гэтага часу шэры плот псаваў аблічча мікрараёна. Парадаваў іх і той факт, што акцыю правялі самі жыхары са сваёй ініцыятывы, без удзелу уладаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула