БЕЛ Ł РУС

КХЛ: Прозвішчы гульцоў «Дынама» Мінск не могуць пісацца па-беларуску

22.06.2011 / 14:09

Так рашыла кіраўніцтва Кантынентальнай хакейнай лігі.

21 чэрвеня Кантынентальная хакейная ліга апублікавала новыя правілы транслітэрацыі прозвішчаў.

У адпаведнасці з дакументам, падпісаным прэзідэнтам Лігі [А. Мядзведзеў], перадача замежных імёнаў і прозвішчаў з кірылічных моў (беларускай, украінскай і г. д.) на лацінку робіцца па правілах расійскай мовы (Sergei, а не Serhiy, Siargiey і т. д.).

Такім чынам, на жаль, у бліжэйшыя тры сезоны клуб не мае магчымасці напісання прозвішчаў на беларускай мове.

Акрамя таго, клуб вымушаны лічыцца з правілам, паводле якіх перадача імёнаў і прозвішчаў на лацінку робіцца не ў адпаведнасці з нормамі, існуючымі ў Беларусі.

Нагадаем, што ў маі клуб, па выніках праведзенага апытання заўзятараў і ў сувязі з шматлікімі пажаданнямі на форумах, звярнуўся ў КХЛ з просьбай аб напісанні прозвішчаў на майках хакеістаў «Дынама-Мінск» на беларускай мове.

Тым не менш, ХК «Дынама-Мінск» мае намер і ў далейшым распрацоўваць і падтрымліваць разумныя ініцыятывы па падтрымцы роднай мовы. У прыватнасці, прапрацоўваецца пытанне правядзення прэс-канферэнцый і перадматчавага шоу на беларускай мове.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула