БЕЛ Ł РУС

На жаль, Беларусь — Іспанія — 1:3

22.06.2011 / 19:44

ЗП

У Даніі працягваецца моладзевы чэмпіянат Еўропы па футболе.

У Даніі працягваецца моладзевы чэмпіянат Еўропы па футболе. У паўфінале беларусы сустракаюцца з Іспаніяй.

Пірынейцы яўныя фаварыты гэтай сустрэчы. Тым не менш, на 38-ай хвіліне беларусы намаганнямі Андрэя Варанкова адкрылі лік. Гол атрымаўся прыгожым. Нападаючы забіў яго праз сябе.

Некалькі разоў нашых выратоўваў брамнік Аляксандр Гутар. Першы тайм скончаны.

Увесь другі тайм беларусы мужна адбіваліся, не забываючы пра атаку. Аднак на 89-ай хвіліне Адрыян лік зраўянў. У дадатковы час той самы Адрыян вывеў Іспанію наперад. А Хефрэн зрабіў перавагу супернікаў яшчэ больш значнай.

Цяпер беларусаў чакае гульня за трэцяе месца з няўдачнікам пары Швейцарыя — Чэхія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула