БЕЛ Ł РУС

Авіякампанія KLM зробіць 200 рэйсаў паміж Парыжам і Амстэрдамам на алеі

23.06.2011 / 09:51

КаМ паводле Бі-Бі-Сі

Нідэрландская авіякампанія KLM зробіць 200 рэйсаў паміж Парыжам і Амстэрдамам на алеі,
паведамляе «Бі-бі-сі».

Такое рашэнне прагучала пасля таго, як Еўрасаюз запатрабаваў ад кожнай авіякампаніі скараціць выкіды газаў у атмасферу да 2012 года на 3%.

Як адзначае кампанія, самалёты будуць запраўляцца алеем толькі напалову. Другая палова бака будзе запоўненая звычайным палівам.

KLM ўжо ажыццяўляла падобныя рэйсы. У лістападзе 2009 Boeing 747, запраўлены алеем і газай, здзейсніў пробны паўтарагадзінны палёт. Тады на борце самалёта знаходзілася 40 чалавек, сярод якіх быў міністр эканомікі Нідэрландаў.

Самалёты на аснове новага паліва пачнуць лётаць у верасні гэтага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула