БЕЛ Ł РУС

На Машэрава будуць рэпетаваць парад

23.06.2011 / 11:36

У сувязі з правядзеннем трэніровак зводнай роты ганаровай варты Узброеных Сіл Беларусі 24 і 25 чэрвеня будзе часова абмежаваны рух транспарту па праспекце Машэрава.

Участак праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў будзе закрыты для ўсіх відаў транспарту, у тым ліку грамадскага, з 22.00 да 24.00 24 і 25 чэрвеня.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям планаваць паездкі з улікам гэтай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула