БЕЛ Ł РУС

Малітва за палітвязняў ля Чырвонага касцёла — фота

23.06.2011 / 12:23

НМ, Мінск

з пошты Рэдакцыі

Учора, а 20-й каля Чырвонага касцёла ў Мінску, дзе штосераду ў гэты час адбываецца малітва за палітзняволеных, было шматлюдна. Сабралося некалькі дзясяткаў людзей. Прыйшлі сваякі палітзняволенных — маці Андрэя Саннікава, Эдуарда Лобава, Мікіты Ліхавіда, Федара Мірзаянава і інш.

Людзі прыйшлі вельмі ўзрушаныя, усхваляваныя тым, што на іх вачах затрымалі моладзь толькі за тое, што тыя шпацыравалі і пляскалі ў далоні, выказваючы такім чынам пратэст супраць гвалту, што адбываецца ў краіне.

Малітва за палітзняволенных была моцнай, шчырай, кранальнай. Прагучаў наш нязломны і мілы сэрцу гімн «Магутны Божа», прагучала «Жыве Беларусь», а людзі не хацелі разыходзіцца і працягвалі спяваць спевы Перамогі.

Бог дзейнічае! Дзякуй Богу!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула