БЕЛ Ł РУС

Сайт «Еўрарадыё» трапіў пад DDoS-атаку

23.06.2011 / 12:55

Nashaniva.com

22 чэрвеня ў 19.15 замежны сервер Еўрарадыё, даступны па адрасе, euroradio.fm, трапіў пад масіраваную DDoS-атаку, якая перавышала прапускную здольнасць сервера ў 10 разоў. Праз 15 хвілін хостар быў вымушаны заблакаваць доступ да сайта, пакуль атака не спыніцца.

Усе атакуючыя IP-адрасы з Расіі, і атака працягваецца дагэтуль, адзначаюць у рэдакцыі «Еўрапейскага радыё для Беларусі». Аднак сайт па беларускім адрасе euroradio.by даступны як для беларускіх, так і для замежных карыстальнікаў.

Гэтая атака, імаверна, звязаная з асвятленнем «маўклівай акцыі» пратэсту, лічыць рэдакцыя «Еўрарадыё».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула